Навіны

Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы

19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму.

«У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 гадоў таму. Прапаноўвалі людзям на пікеце ставіць не толькі подпіс, але яшчэ фатаграфавацца з нашым гістарычным сцягам і гербам Пагоняй», — распавёў Вадзім Саранчукоў.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Сучасны дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг быў зацверджаны 7 чэрвеня 1995 года па выніках рэферэндуму ад 14 мая.


Выбары 2019: глядзіце перформанс Мікалая Саляніка ў цэнтры Гродна


Нагадаем, у Беларусі з 8 верасня пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яно будзе доўжыцца да 7 кастрычніка ўключна. Вылучаць свайго прадстаўніка могуць палітычныя партыі і працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.











Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024