Гэтай навіной з рэдакцыяй «Лідскай газеты» падзялілася чытачка.
«Вызірнула ў акно кватэры — і ахнула: сярод дрэў красуецца, быццам святочны, букет белых кветак, — расказвала Алена Францаўна. — Я жыву ў доме № 13 па вуліцы Савецкай (практычна насупраць каледжа) з 2001 года. Кожную вясну з радасцю назірала, як суквецці, быццам свечкі, успыхваюць на каштанах, а ў гэтым годзе такую дзіўную карціну давялося ўбачыць і ўвосень. Дарэчы, у свой час гэты каштан быў меншы за іншых, знаходзіўся нібы ў цені сваіх „братоў“, але раптам, набраўшыся сіл, прабіў сабе месца пад сонцам і нават заквітнеў двойчы».
А як тлумачаць красаванне дрэў восенню спецыялісты? Дырэктар экалагічнага цэнтра Жанна Цехановіч адказала журналісту так: «Справакаваць другаснае красаванне дрэў і хмызнякоў восенню могуць розныя прычыны. Нічога новага не адкрыю, калі скажу, што асноўная з іх — умовы надвор’я. Пасля ўсталявання халоднага надвор’я спячыя кветкавыя ныркі нейкага прадстаўніка флоры могуць такім чынам адрэагаваць на раптоўнае пацяпленне. Што мы і назіралі ў верасні».
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…