Навіны

У Гродне запусцяць вытворчасць шклотары

У Гродне плануюць стварыць новую вытворчасць па выпуску шклотары. Інавацыйны праект падрыхтавалі ў ААГ «Гродзенскі шклозавод». З ім прадпрыемства стала рэзідэнтам ВЭЗ «Гроднаінвест», паведамляе БЕЛТА.

«Перадумовамі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта паслужылі прагназуемае павелічэнне патрабавання на шклотару ў сувязі з паступовым абмежаваннем разліва напояў у ПЭТ-бутэльку, а таксама вялікая частка імпарта ў сегменце тары з бескаляровага шкла», — распавялі ў адміністрацыі ВЭЗ «Гроднаінвест».

Для вытворчасці тары будуць выкарыстоўваць «інавацыйныя тэхналогіі», якія дазволяць зрабіць яго «энэргаэфектыўным і рэсурсазберагальным». Акрамя таго, на шклозаводзе плануюць стварыць больш за 120 працоўных месцаў.

ААГ «Гродзенскі шклозавод» — чацвёрты рэзідэнт ВЭЗ «Гроднаінвест» у 2019 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024