Гродзенскія ўлады адмовіліся ўключаць дамы на Валковіча ў спіс гістарычнай спадчыны. Будынкам пагражае знос

На ліст у Гродзенскі аблвыканкам, у якім гісторыкі і актыўныя гродзенцы прапанавалі залічыць будынкі на Валковіча да ліку помнікаў гісторыі ды культуры, адказалі адмовай. Цяпер гістарычным будынкам пагражае знішчэнне.

Прыкладна ў канцы жніўня бягучага года ў СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што на продаж выстаўляецца надзел зямлі па вуліцы Валковіча, былой — Паўночнай. Фактычна, гэта азначала што будзе страчаны чарговы кавалак Новага Свету — гістарычнага квартала ў самым цэнтры Гародні, часткова занятага драўлянай забудовай, піша harodniaspring.org. Больш за тое, размова ідзе пра месца на якім, хутчэй за ўсе, маглі захавацца падмуркі старых мануфактур Тызенгаўза — унікальнага помніка горадабудаўнітцва Беларусі. На жаль, усе гэта не было ўлічана пад час падрыхтоўкі да аўкцыёну.

У сувязі з гэтым актыўныя грамадзяне, сярод якіх вядомыя гісторыкі, звярнуліся ў аддзел культуры пры Гарадзенскім аблвыканкаме з лістом, у якім прапанавалі залічыць будынкі, якія зберагліся на гэтым адрэзку вуліцы, у прыватнасці будынак па адрасе вуліца Валковіч, 5 да ліку помнікаў гісторыі ды культуры, з той мэтай, каб захаваць іх ад знішчэння.

У выніку аблвыканкам за подпісам начальніка Упраўлення культуры Алены Клімовіч даў адмоўны адказ.


Аўкцыён па продажы зямлі са старымі дамамі на Валковіча не адбыўся. Гісторыкі заступіліся за драўляныя пабудовы


Сітуацыю каментуе гісторык, вядомы даследнік Гародні Андрэй Чарнякевіч:

«У адказе на наш зварот, які давялося чакаць амаль месяц, у катэгарычнай форме сцвярджаецца, што прадстаўленыя матэрыялы не адпавядаюць Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры і ім не хапае канкрэтыкі, маўляў, „прадстаўленне гэтай культурнай каштоўнасці ў яе прычынна-выніковай залежнасці ў сістэме падобных культурных каштоўнасцяў…“ не адпавядае заканадаўству. А між іншым будынкі, пра якія ідзе гаворка, маюць значную культурную каштоўнасць: філёнгавыя парадныя дзверы, тонка прапілаваныя кансолі дваровага ганка і брыля параднага ўвахода ды г. д., звязаны з выдатнымі постацямі нацыянальнай гісторыі - беларускім паслом на польскі сейм Сымонам Якавюком, атаманам Дзергачом — Вячаславам Адамовічам, гісторыкам Вацлавам Пануцэвічам…».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024