Пачалося галасаванне за найлепшы брэнд Гродна

На конкурс прадстаўлены 32 працы. Клікнуўшы па працы на сайце конкурса, можна прачытаць кароткае апісанне і слоган. Галасаванне за найлепшы лагатып і слоган працягнецца з 27 верасня па 4 кастрычніка ўключна. Галасаваць можна адзін раз з адной ip-адрасы.

Другі тур конкурсу абвясціў гарвыканкам. Першы тур конкурсу праходзіў з 16 красавіка па 26 лiпеня 2019 года. Эскіз прасілі зрабіць арыгінальным, простым і запамінальным, выразным і зразумелым у любым памеры. Да лагатыпу трэба было прыдумаць слоган на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Пасля галасавання 10 найлепшых аўтараў па выніках галасавання пакажуць прэзентацыю сваіх работ для членаў рабочай групы. Аўтары 5 выбраных у першым туры работ і ідэй, адабраных пасля другога тура, правядуць для членаў журы выніковую прэзентацыю. Пераможцам стане ўдзельнік, які набраў больш за ўсё балаў на глядацкім галасаванні і ад членаў журы.


У Гродне зноў будуць збіраць ідэі для брэнда горада: з першага разу не атрымалася


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024