Тэхагляд — асобна, дзяржпошліна — асобна і па месяцах. Мінфін рыхтуе праект указа для аўтамабілістаў

Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа «Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі». Ён прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду і магчымасць плаціць па месяцах, паведамілі ў Мінфіне.

Зараз дзяржпошліну плацяць за ўвесь перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (да наступу даты праходжання чарговага тэхагляду). Гэта выклікае нараканні, паколькі такі парадак не ўлічвае інтэнсіўнасць (сезоннасць) выкарыстання дарог, піша belta.by.

У гэтай сувязі Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа «Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі». Ён прадугледжвае адвязку выплаты дзяржпошліны фізічнымі асобамі ад праходжання тэхагляду транспартных сродкаў і яе спагнанне ў выглядзе платы за ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху.

Плата будзе ўносіцца па заяўным прынцыпе зыходзячы з планаванага перыяду ўдзелу ў дарожным руху.

Калі ўладальнік аўто не будзе эксплуатаваць яго (напрыклад, узімку), то плата ўносіцца не будзе, а для тых, хто выкарыстоўвае машыну цэлы год, да аплаты будзе прымяняцца паніжаючы каэфіцыент 0,8 (пры адначасовым яе унясенні за 12 і больш месяцаў запар).

Такім чынам, памер месячнай платы за легкавы аўтамабіль у залежнасці ад дазволенай максімальнай масы транспартнага сродку будзе складаць ад 0,25 да 0,91 базавай велічыні (1 БВ — Br25,5).

Для зручнасці фізічных асоб плата будзе ўносіцца праз сістэму АРІП ў кругласутачным рэжыме (7/24/365), а таксама праз касы банкаў і аддзяленні паштовай сувязі да пачатку ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху або не пазней за апошні дзень месяца, у якім яно ўдзельнічала ў дарожным руху.

У Мінфіне таксама звярнулі ўвагу, што дзяржпошліна, выплачаная за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху да ўступлення ў сілу ўказа, будзе залічвацца ў кошт платы да заканчэння тэрміну дзеяння названага дазволу.

Увядзенне ў дзеянне новага парадку прадугледжваецца не раней за 1 студзеня 2020 года.

«Па нашай задумцы, чалавек можа выбіраць, на які тэрмін ён купляе права выкарыстання дарожнай сеткі - на месяц, два, на год. Права выбару планавалася падаць самому чалавеку», — тлумачыў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Пры абмеркаванні быў яшчэ альтэрнатыўны варыянт дарожнага збору — уключэнне яго ў кошт аўтамабільнага паліва.

Падзяліцца
Меткі: аўтогрошы

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024