У дворыку на Кірава, 3 размясцілі пано, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам 1863−1864 гадоў. Пано называецца «За нашу і вашу свабоду».
Над пано працавалі сучасныя мастакі: мастак-манументаліст Сяргей Грыневіч, малады дызайнер-каліграф Віктар Барташэвіч, Андрэй Радзівонаў, Ірына Варкулевіч.
Пано стварылі супольна з «Цэнтрам гарадскога жыцця».
Ідуць Дні Каліноўскага. Цяпер у нас дастаткова складаная геапалітычная абстаноўка, а Каліноўскі асацыюецца менавіта са свабодай, — кажа Ірына Варкулевіч, куратарка праекта «Галерэі, якіх няма». — Пано будзе называцца «За нашу і вашу свабоду» — свабоду ў мастацтве, свабоду ў сэнсе суверэнітэта краіны.
Пано створна ў межах праекта «Galleries that do not exist» («Галерэі, якіх няма»). Гэты праект існуе для падтрымкі маладых мастакоў горада і нагадвае аб тым, што ў Гродне няма вылучанай арт-прасторы, зачыняюцца галерэі, мастакам складана выстаўляцца.
Дзякуючы гэтаму праекту былі створаны інсталяцыя ў лесе пад Гродна і інсталяцыя ў гродзенскай сінагозе ў падтрымку акцыі фонду «Кіслев» «440 гадоў Вялікі харальнай сінагогі», змянілі афармленне ў гродзенскім бары «Карыца».
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…