Гродзенец збіў мужчыну пад начным клубам, вывез за горад і кінуў у канаве

Каля 5:00 4 кастрычніка на ганку начнога клуба па вуліцы Ажэшкі ў Гродне паміж двума наведвальнікамі ўзнікла бойка: пасля кароткай размовы мужчына 1992 года нараджэння ўдарыў 34-гадовага апанента, і той упаў з прыступак.

Але гэта не ўсё. Як паведамілі ў міліцыі, крыўдзіцель зацягнуў пацярпелага ў багажнік свайго аўто, вывез за горад і пакінуў у прыдарожнай канаве каля вёскі Чашчаўляны.

У міліцыю пра інцыдэнт паведаміў сведка. Ён таксама апісаў прыкметы аўтамабіля. Пацярпелага міліцыянты выявілі там жа, дзе яго кінуў нападнік. Ён спаў. На шчасце, сур’ёзных пашкоджанняў мужчына не атрымаў.

Завадатай канфлікту вярнуўся ў клуб, дзе быў затрыманы праваахоўнікамі. Устаноўлена, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (1,6 праміле). У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 183 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Незаконнае пазбаўленне волі».

Падзяліцца
Меткі: злачынства

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024