15-гадовую гродзенку, якая двойчы збягала з дому, шукаюць зноў

Дыяна Кавалёва ўжо двойчы збягала з дому са сваім хлопцам. Тыдзень яны пражылі ў лесе. Пару ўжо пачалі называць гродзенскімі «Рамэа і Джульетай». 11 кастрычніка яна зноў знікла, паведамляе Пошукава-выратавальны атрад «ЦэнтрСпас».

Інфармацыя — Кавалёва Дыяна Уладзіміраўна, 20.01.2004 г. р. Пражывае: Гродна, ул. Лялевеля, 47.

Прыкметы: на выгляд 15−17 гадоў, 165−170 см, хударлявага целаскладу, валасы рыжага колеру, ніжэйшыя за плечы, вочы блакітныя.

Была апранута: паліто восеньскае чорнага колеру да калена з трыма металічнымі зашпількамі, шалік рознакаляровы з малюнкам «квадраты», джынсы цёмнага колеру, красоўкі шэрыя з ружовымі ўстаўкамі. Пры сабе мела чорную жаночую сумачку.

10.10.2019 сышла з кватэры па адрасе вул. Суворава, 19а, каля 7:30 і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй — просьба паведаміць па тэлефонах: міліцыя: 79−78−04, 79−78−05, або 102. ПВА «ЦэнтрСпас»: +375 (33) 363−55−77, +375 (29) 701−87−23. ПВА «ЦэнтрСпас»: centrspas.org. МУС Гродзенскага аблвыканкама: uvd.grodno.by


«Планавалі хавацца тры гады, пакуль Дзіне не споўніцца 18». Падрабязнасці пра закаханых з Гродна, якія хаваліся ў лесе

15-летнюю девочку, которая неделю пряталась в лесу со своим парнем, снова ищут


Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024