«У Гродне сфармаваўся свой рынак тарыфаў»? Чаму таксісты мала зарабляюць (і страйкуюць)

Сёння на паркоўцы гродзенскага гіпермаркета «Карона» на страйк на некалькіх дзясятках аўто сабраліся таксісты. Кіроўцы занепакоеныя недастатковымі тарыфамі і прапануюць урэгуляваць рынак пасажырскіх перавозак у рэгіёне, піша grodnonews.by.

Па іх словах, новыя агрэгатары таксі першапачаткова даплачвалі, калі кошт заказу быў менш за мінімальны. Зараз даплаты прыбралі, разам з гэтым прыкметна ўпала заработная плата.

— Зараз мы назіраем сітуацыю, якая дыктуецца сістэмай рынкавых адносін, — адзначыла намесніца старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве — начальніца аддзела энергетыкі транспарту і сувязі аблвыканкама Наталля Прылепская. — У Гродне высокі ўзровень аўтамабілізацыі, а на рынку паслуг таксі назіраецца празмернасць удзельнікаў. У выніку канкурэнцыя расце. Умовы аплаты працы рэгулююцца ўнутранымі дамоўнымі адносінамі. Калі ў нейкі момант яны перасталі задавальняць, у перавозчыкаў заўсёды ёсць выбар: захоўваць гэтыя адносіны ці скасоўваць. Дзяржаўныя органы, у сваю чаргу, бачаць сітуацыю і прымаюць адпаведныя меры праз ўнясенне шэрагу змяненняў у нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць рынак гэтага віду паслуг.

У сваю чаргу, на думку таксістаў, цана паездак па горадзе на сённяшні дзень вельмі даступная — для кампаніі з некалькіх чалавек пракаціцца на таксі выходзіць танней, чым на звычайнай «маршрутцы». Кіроўцы лічаць, што самы час падняць тарыфы.

— Першапачаткова перавозчыкаў прыцягвала нядрэнная сістэма даплат, дзякуючы якой яны нічога не гублялі, калі заказ быў менш за пэўную мінімальную суму, — выказаў меркаванне прадстаўнік адной з афіцыйных службаў таксі ў Гродне Аляксей. — З боку новых агрэгатараў гэта можна лічыць хітрым ходам, каб раптоўна заявіць пра сябе на рынку і скласці сур’ёзную канкурэнцыю іншым перавозчыкам. Вядома, людзі спадзяваліся, што даплаты будуць заўсёды, але пасажырапаток падае, працы становіцца менш. Агрэгатарам стала нявыгадна захоўваць ранейшыя ўмовы, і яны адмянілі даплаты. Перавозчыкі абураныя, бо страцілі звышпрыбытак. Але трэба разумець, што ў Гродне сфармаваўся свой рынак тарыфаў, па якім працуюць усе афіцыйныя службы таксі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024