У Воранаўскім раёне легкавік насмерць збіў раварыстку

У Воранаўскім раёне легкавік збіў раварыстку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.

Паводле папярэдніх звестак прэс-службы Следчага камітэта, 17 кастрычніка каля 18.45 гадзін паблізу в. Мікянцы Воранаўскага раёна, на трасе Іўе-Ліпнішкі-Бастуны-Радунь, кіроўца легкавога аўтамабіля, падчас сустрэчнага раз’езду з аўтапоездам, здзейсніў наезд на раварыстку.

Ад атрыманых пашкоджанняў жанчына памерла на месцы.

Воранаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 30-гадовага кіроўцы аўтамабіля распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса (Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Следчыя высветляюць ўсе абставіны здарэння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024