Што можна ўбачыць з кабінкі кола агляду і колькі будзе каштаваць пракаціцца?

Кола агляду, якое ўжо змантавана ў парку Жылібера, стала другім у рэспубліцы па вышыні і самым сучасным па ілюмінацыі. У дзень пакатацца на 42-метровым атракцыёне змогуць каля 2000 наведвальнікаў. Сваю працу ён пачне бліжэй да новага года, а пакуль пракаціцца на коле агляду змагла толькі камера тэлеканала «Гродна Плюс».

Пяць гадоў сышло толькі на пошукі вытворцы. У выніку спыніліся на прадпрыемстве, якое выпускае 180 колаў агляду ў год. Браты-блізняты гродзенскага атракцыёну стаяць у Паўднёвай Карэі, Афрыцы, Індыі і дзясятках іншых краін. Для бяспекі выбралі канструкцыю, разлічаную на працу нават у сейсманебяспечных рэгіёнах. Шкляныя кабінкі адкрываюць агляд на 360 градусаў і дазваляюць разгледзець панараму на дзясяткі кіламетраў наперад. Палёт праходзіць бязгучна.

— У іх вельмі вялікі запас трываласці. Я лічу, што канструкцыя нашага кола адна з самых удалых. Там ветравыя, снегавыя нагрузкі ад абледзянення, нагрузкі ад інэрцыі палічаныя з добрым запасам трываласці. Я ўжо не кажу пра сейсмічныя, бо яно разлічана і для горных раёнаў. Гэта значыць, яно будзе служыць нашым жыхарам досыць надзейна і выразна, — паведамляе Яўген Севасцьянік, спецыяліст па наглядзе за бяспечнай эксплуатацыяй атракцыёнаў Гродзенскага гарадскога парку забавак. — У нас ўстаноўлены датчыкі руху ветру, стаіць цэлая праграма, якая папярэджвае аб павышэнні ветры і аператар будзе прымаць рашэнне, паволі высаджваем пасажыраў або працягваецца рух. Усё робіць аўтаматыка, яна загадзя папярэджвае пра ўзмацненне ветру або залевы.

На дадзены момант ужо зроблены мантаж канструкцыі. У бліжэйшы час пачнецца работа па ўстаноўцы пасадачнай платформы для пасажыраў і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Перад здачай аб’екта кола агляду павінна прайсці сур’ёзныя выпрабаванні… пяском. Паводле інструкцыі, першымі пасажырамі атракцыёну стануць мяшкі. У кожную кабінку загрузяць прыкладна па паўтоны пяску.

Ілюмінацыя кола — адна з самых сучасных у СНД. 1400 плафонамі будзе кіраваць спецыяльная праграма, у якую закладзены 60 малюнкаў, якія хвалепадобна змяняюць адзін аднаго.

Кошт адной паездкі будзе меншы за пяць рублёў. У дзень падняцца на кола агляду змогуць каля двух тысяч жадаючых. Што тычыцца адкрыцця новага атракцыёну, арганізатары разлічваюць падарыць гэтую падзею гродзенцам да новага года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024