У Гродне адновяць яўрэйскую школу за сінагогай і адмовяцца ад «шкла і бетону» ў цэнтры

У Гродне плануюць аднавіць яўрэйскую школу за сінагогай і адмовіцца ад «шкла і бетону» пры будаўніцтве і рэканструкцыі ў гістарычным цэнтры. На нарадзе ў аблвыканкаме абмеркавалі пытанні, якія тычацца забудовы ў гістарычным цэнтры горада.

Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой на нарадзе звярнуў увагу на пляцоўку за сінагогай, дзе раней была яўрэйская школа. Яе хочуць аднавіць. У першую чаргу заняцца гэтым пытаннем прапануюць яўрэйскай суполцы, піша grodnonews.by.

Уладзімір Краўцоў, старшыня аблвыканкама, падкрэсліў важнасць аблічча будынкаў у гістарычным цэнтры. Гарадскія ўлады будуць асабліва адсочваць тэрміны правядзення рэстаўрацыйных работ у цэнтры горада і стан прылеглай да будынкаў тэрыторыі. Нядобрасумленныя ўладальнікі, якія ігнаруюць тэрміны і ўмовы дагавора, могуць пазбавіцца набытых аб’ектаў.

— Усе будынкі павінны гарманічна ўпісвацца ў архітэктурную карціну горада, таму ў прыярытэце фасадныя працы. Яны павінны быць завершаны ў бліжэйшы час, каб горад летам сустрэў гасцей абноўленым і прэзентабельным. Важна, каб уладальнікі захавалі аблічча будынкаў, нават калі аб’екты неабходна разабраць і ўзвесці з нуля. Калі ж на аўкцыёне прададзены пусты ўчастак, будынак, якое ўзвядуць там, павінна адпавядаць атачэнню. Таму «бетон і шкло» непрымальныя ў гістарычным цэнтры, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

Таксама Краўцоў звярнуў увагу на Гараднічанку і яе рэчышча, на неабходнасць абароны прылеглай тэрыторыі ад паводак.


hrodna.life/articles/shkolnyi-dvor/?fbclid=IwAR2nmV0zEuDfpRvuMBpgCuQEcC_o0Fdp6sDKi0Nvw5Cp2−5y_bWT0P1e_us

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024