Увосень у Гродна высадзяць яшчэ 500 дрэў. Чаму не ўсе саджанцы прыжываюцца

Увосень у Гродна збіраюцца высадзіць 500 дрэў, а вясной — 20 000 цюльпанаў. 1700 дрэў і 700 кустоў ужо высаджана ў Гродне ў гэтым годзе. Асаблівая ўвага на гэты раз была прыкавана да азеляненні ўздоўж аўтамабільных дарог. З дрэў папулярнасцю ў «ландшаўтнікаў» у гэтым сезоне карысталіся хуткарослыя і тыя, што ствараюць цень, паведамляе grodnoplustv.by. Таксама ў Зелянбудзе патлумачылі, чаму некаторыя дрэвы не прыжываюцца.

-Высоджваем мы тыя дрэвы, якія добра прыжываюцца ў нашым клімаце і якія больш за ўсё падыходзяць да гарадскіх умоў. Гэта клёны, ліпы, бярозы, ясені, таполі, вярбы. Прыжывальнасць залежыць ад таго, які быў пасадачны матэрыял і хто высаджваў. — патлумачыла Таццяна Пашкевіч, ландшафтны архітэктар «Гродназелянбуда».

Большасць дрэў высаджваецца на суботніку і высаджваецца людзьмі, то працэнт прыжывальнасці значна менш.

У бягучым годзе паркі і скверы горада Гродна ўпрыгожыў амаль мільён кветак. На праспектах і вуліцах з’явіліся арыгінальныя кашпо, у самых розных частках горада ўстаноўлена прыблізна 50 кветкавых вертыкальных і навясных канструкцый.


Пекла па-гродзенску. Як дрэвы маглі б уратаваць нас ад спёкі, але іх не хапае


— У скверы Сакалоўскага з’явіліся жывыя лаўкі, эксперыментальную пасадку дрэў у кантэйнеры можна назіраць на плошчы Леніна, ну і да свята горада была ўсталяваная копія аленя святога Губерта на адхоне, скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Горкага. За вясновы сезон было высаджана больш за 1700 дрэў і 700 кустоў, — распавяла Таццяна Пашкевіч.

Ужо закуплена за 20 000 галандскіх цюльпанаў, якія дзякуючы разнастайнасці расфарбовак і гатункаў змогуць зрабіць любую клумбу непаўторнай, і стануць галоўным упрыгожваннем Гродна наступнай вясной.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024