Гой праверыў, ці гатовая ў Гродне да працы снегаўборачная тэхніка

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой праверыў, наколькі тэхніка гатова для прац узімку. Ва ўборцы ад снегу і галалёду ў Гродне будзе задзейнічана 70 адзінак тэхнікі. Сярод іх 23 раскідвальнікам пескасолі, 25 трактароў, 5 пагрузчыкаў, 10 самаскідаў і 5 міні-трактароў.

Сярод тэхнікі - 2 новых КАМАЗа. Яны прызначаныя для выдалення снежна-ледзяных утварэнняў з дарожнага пакрыцця. У першую чаргу новы сучасны грузавы аўтамабіль будуць выкарыстоўваць для чысткі аб’язной кальцавой магістралі. Пры адной загрузцы КАМАЗ зможа апрацаваць 60 кіламетраў пакрыцця, паведамляе «Гродна Плюс».

— Шмат тэхнікі мы абнавілі, падрамантавалі і сёння на лінейцы гатоўнасці яна ўся на хаду. Яна ў працоўным стане. Падрыхтаваны вадзіцельскі персанал, які будзе на гэтай тэхніцы, — кажа старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

На зімовы перыяд нарыхтавана больш за 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў, гэта на дзве тысячы больш у параўнанні з мінулым годам. Сумесь для ліквідацыі снежных і снежна-ледзяных утварэнняў можна размяркоўваць як уручную, так і з ужываннем тэхнікі з раскідвальнікам.

— Прадпрыемствам распрацавана рэцэптура да рознічнай продажы процігалалёднага матэрыялу вагой 25 кілаграмаў, які мы будзем рэалізоўваць у раздробных сетках горада Гродна. Для зручнасці жыхароў нашага горада. І кошт будзе дастаткова прымальнай. Ён выкарыстоўваецца на дарожных пакрыццях, жыхары могуць выкарыстоўваць яго ў прыватным сектары ў індывідуальнай жылой забудове, — кажа Кірыл Касіла, дырэктар прадпрыемства «Спецаўтагаспадарка».

На наступным тыдні адбудуцца планавыя вучэнні для тых прадпрыемстваў, якія па сігнале прыйдуць на дапамогу пры моцных снегападах, або іншых надзвычайных другіх сітуацыях. Удзел у практычных занятках прымуць усе супрацоўнікі, якія будуць працаваць на снегаўборачнай тэхніцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024