Паводле звестак Белстата, палову шляху перапісчыкі ўжо прайшлі. Ужо ў пачатку тыдня — амаль пяць мільёнаў чалавек, паведамляе ont.by.
Гэтак хуткія тэмпы шмат у чым забяспечыла магчымасць перапісаць сябе і сваю сям’ю самастойна праз інтэрнэт. Гэта наш першы такі вопыт. Паслугай скарысталіся больш за два мільёны беларусаў. Нямала анкет было таксама запоўнена і на стацыянарных участках, якія, дарэчы, яшчэ працуюць. Але, усё ж найбольш значны зараз этап — гэта перапіс насельніцтва на даму. Паспець абысці ўсіх грамадзян неабходна да 30 кастрычніка.
Працуюць на стацыянарных участках і ходзяць па дамах і кватэрах 12 з паловай тысяч перапісчыкаў. У сярэднім, па інфармацыі Белстата, нагрузка на стацыянарны ўчастак каля 14,5 тысяч чалавек, а на аднаго спецыяліста, якія прыходзіць на дом, — 750 чалавек.
Нягледзячы на тое, што афіцыйна кампанія скончыцца 30 кастрычніка, перапісчыкі могуць прыйсці да вас яшчэ ў пачатку лістапада. З 1 па 6 лістапада спецыялісты паўторна прыйдуць прыкладна да кожнага дзясятага беларусу з пытаннямі аб праведзеным перапісу. Гэта дазваляе пераканацца ў якасці апытанняў і атрымаць максімальна дакладныя дадзеныя. У апрацоўку адказы паступаюць адразу ж пасля запаўнення анкеты. Частку інфармацыі апублікуюць ўжо ў гэтым годзе на сайце Белстата.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…