Навіны

«Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю «гарадзенскіх» гадзіннікаў

Цыферблат новага наручнага гадзінніка «Луч» паўтарае цыферблат вежавага гадзінніка Фарнага касцёла. На адваротным баку выгравіравана Фара Вітаўта. Такіх гадзіннікаў выпусцілі ўсяго 150 штук. Яны паступяць у продаж з 31 кастрычніка.

У стварэнні гадзінніка ўдзельнічаў гродзенскі дызайнер Дзмітрый Гупянец.

«У „Лучы“ ўбачылі мае лога для горада, якія я дасылаў на конкурс турыстычнага брэнда Гродна. Так і з’явілася прапанова аб калабарацыі. Пасля гэтага я стаў думаць аб дызайне. Былі ўсякія варыянты: і на аснове маіх лога, і іншыя. Потым прыйшла ідэя,
а чаму б не зрабіць наш самы стары вежавы гадзіннік Фарнага касцёла бліжэй да рукі? Зірнуў на гадзіннік і ўбачыў у ім сапраўдны горад Гродна», — распавёў Дзмітрый Гупянец.

Дзе і калі купіць «гарадзенскі» гадзіннік «Луч»?

У аддзеле маркетынгу «Луча» распавялі Hrodna.life, што 31 кастрычніка новы гадзіннік можна будзе ўбачыць у фірмовых крамах. У Гродне яны знаходзяцца на вул. Савецкай, 6 і ў ГЦ «OldCity» на вул. Дубко, 17.


«Алень і так на гербе ёсць». Мастацтвазнаўцы, мастакі і экскурсаводы пракаментавалі новы брэнд Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024