Навіны

Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі не зносяць помнікі Леніну

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь толькі выйграла ад рашэньня працягнуць традыцыю адзначаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і ад таго, што адмовілася зносіць помнікі Леніну і праводзіць дэкамунізацыю і люстрацыю", піша «Радыё С**бода» са спасылкай на БЕЛТА.

Лукашэнка перакананы, што рашэньне працягнуць традыцыю адзначаць сьвята 7 лістапада было правільным і краіна ад гэтага толькі выйграла. Паводле яго, захаваўшы сьвята, Беларусь таксама працягнула традыцыю савецкіх часоў рабіць так званыя падарункі ўлады народу.

«Мы захавалі гэта сьвята і падвялі пад яго адпаведную ідэалёгію: будзем заканчваць будоўлі, уборку ўраджаю, падводзіць вынікі і гэтак далей, і падарункі людзям (рабіць. — Рэд.)», — сказаў Лукашэнка.

Як падкрэсьліў Лукашэнка, Беларусь, у адрозьненьне ад суседніх Украіны і Расеі, не адмовілася ад свайго гістарычнага мінулага і ня стала зносіць помнікі савецкіх часоў.

«Я гэта спыніў адразу. У нас гатовыя былі таксама зносіць помнікі, правесьці дэкамунізацыю, люстрацыю — я гэта спыніў. І мы ад гэтага выйгралі. Сёньня пачалі ўсе вяртацца да таго, што крытыкуюць: вось, помнікі зьнесьлі. Мы нікому ня зьнесьлі, захавалі», — сказаў ён.

У 2015 годзе Лукашэнка ў адказ на пытаньне карэспандэнта С**боды пра магчымую дэкамунізацыю і знос помнікаў Леніну ў Беларусі адказаў, што ён не дазволіць зносу помнікаў, бо гэта праца людзей, «пэўнае мастацтва, хоць і часам нягеглае», і гэта наша гісторыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024