Што вядома пра аварыю, дзе на мяжы збілі дальнабойшчыка з Расіі

У нядзелю ўвечары, 3 лістапада, у чэргі з фур паблізу пункта пропуску «Прывалкі» збілі чалавека, пра гэта паведаміў «АвтоГродно» Ягор. Мужчына падзяліўся відэазапісам наступстваў.

— Наезд адбыўся паблізу таго месца, дзе ўсталяваныя офісы выдачы страховак па кірунку да мяжы з Літвой. Чалавек быў накрыты коўдрай, побач стаяла хуткая, — кажа сведка.

За месцам ДТЗ па дыяганалі да паласы спыніўся легкавы Renault.

— Цяпер ля абочыны стаіць вельмі шмат фур на выезд з Беларусі. Чарга пачынаецца яшчэ з таго месца, дзе дзяжураць пагранічнікі. Пакуль едзеш ўздоўж фур, у вачах пачынае мітусіцца, ніякага вонкавага асвятлення няма. Можа быць, хтосьці з чаргі выйшаў на дарогу, а яго не заўважыў кіроўца легкавога аўтамабіля? — мяркуе Ягор.

Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гродна, у нядзелю каля 20 гадзін 5 хвілін, кіроўца 1988 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Рэно Лагуна» і рухаючыся на 28-м кіламетры аўтадарогі Р-42 Гродна — Гожа — мяжа Літоўскай Рэспублікі, здзейсніў наезд на пешахода, які выйшаў на праезную частку дарогі справа з-за грузавога аўтамабіля і быў непазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Ад атрыманых траўмаў жыхар Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі памёр на месцы здарэння. Ён быў кіроўцам вялікагруза, які стаяў у чарзе для перасячэння мяжы.

Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ выявіць праверка.

— Следчымі агледжана месца здарэння, з удзелам падазраванага праведзены неадкладныя следчыя дзеянні, прызначана правядзенне судова-медыцынскай, аўтатэхнічнай, транспартна-трасалагічнай экспертыз, вытворчасць якіх даручана спецыялістам ГКСЭ, дапытаныя сведкі, — паведамілі auto.onliner.by ў СК.

УСК па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да 31-гадовага кіроўцы легкавога аўтамабіля распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.

Відавочцаў дадзенага ДТЗ просяць патэлефанаваць у аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне: (8 0152) 72−40−40 (кругласутачна).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024