«Дзве душы» на ўсю Беларусь: спектакль галоўнай сцэны Купалаўскага ўпершыню пакажуць у прамым эфіры

Відэасервіс VOKA працягвае весці бясплатныя трансляцыі знакавых пастановак Купалаўскага тэатра ў прамым эфіры. 8 лістапада ўпершыню будзе паказаны спектакль галоўнай сцэны Купалаўскага тэатра — «Дзве душы» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Трансляцыя адбудзецца ў рамках спецыяльнага праекта да 100-га сезона тэатра сумесна з кампаніяй А1.

Спектакль «Дзве душы» пастаўлены па аднайменнай аповесці Максіма Гарэцкага, якой таксама споўнілася 100 гадоў - яна напісана ў 1919 годзе пасля Першай сусветнай вайны. У 2016 годзе гэта філасофская проза ўпершыню была вынесена на тэатральную сцэну рэжысёрам Мікалаем Пінігіным.

«Дзве душы» — гісторыя падмененых у дзяцінстве хлопчыкаў з сялянскай і панскай сем’яў, якія пасталелі і апынуліся ў цэнтры знакавых гістарычных падзей. Аўтары інсцэніроўкі - Максім Клімковіч і Уладзіслаў Ахроменка — адабралі некалькі фрагментаў з аповесці і дапоўнілі ўрыўкамі з іншых тэкстаў Гарэцкага, каб за лёсамі галоўных герояў можна было прасачыць у храналагічным парадку з 1890-х па 1930-я гады.

Дзеянне спектакля нібы перанесена ў старое фотаатэлье: кадр за кадрам за лічаныя секунды змяняюць адна адну дэкарацыі, а на экран трансліруецца відэашэраг з унікальных кадраў кінахронікі пачатку ХХ стагоддзя, здымкаў і дакументаў з архіва акадэміка Радзіма Гарэцкага — пляменніка беларускага класіка. На сцэне з’яўляецца і персанаж самога пісьменніка ў арыштанцкай робе (Максім Гарэцкі быў асуджаны на пяць гадоў высылкі і растраляны ў 1938 годзе).

«Дзве душы» — адзін з самых масавых спектакляў у купалаўцаў. У ім занята амаль уся трупа, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзеці з тэатральных студый — агулам каля 40 чалавек. У ролі падмененых братоў Ігната Абдзіраловіча і Васіля — Раман Падаляка і Іван Кушнярук. У вобразе Максіма Гарэцкага — Аляксандр Паўлаў.

Бясплатная трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры — з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Пачатак паказу — у 19:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024