У Гродне раскажуць, як усынавіць дзіця ў Беларусі - на ўласным досведзе

10 лістапада ў Гродне пройдзе сустрэча «Дыялог з усынавіцелем: усё, што вы хацелі б ведаць, але не наважваліся спытаць». Алеся Сцепаненка — маці-усынавіцельніца, старшыня праўлення сацыяльна-інфармацыйнага грамадскага аб’яднання «ЗаУсынаўленне». Алеся распавядзе, як праходзіць працэдура усынаўлення ў Беларусі, як адбываецца адаптацыя ўсіх чальцоў сям'і, як развіваецца дзіця ў сапраўднай сям'і і дзе шукаць падтрымку бацькам-усынавіцелям.

Шмат хто задумваецца аб тым, каб усынавіць дзіця-сірату. Але вырашаюцца нямногія. Задумваючыся аб тым, каб усынавіць дзіця, будучыя бацькі сутыкаюцца з мноствам страхаў і міфаў, якія бытуюць у грамадстве: «гены», «не палюбім, як свайго», «людзі будуць паказваць пальцам», «вырасце и забудзе». На сустрэчы можна будзе паразмаўляць з бацькамі-усынавіцелямі асабіста і задаць усе, нават самыя бязглуздыя пытанні, даведацца, як жывуць іх семь'і і з якімі праблемамі сутыкаюцца, як вырашаюць.

«Я — шчаслівая мама дваіх цудоўных дзетак, — распавядае Алеся. — Якая больш за 5 гадоў гадуе усынаўлённага дзіцёнка, адкрытва размаўляе пра усынаўленне і каля 3 гадоў займаецца тэмай падтрымкі бацькоў пасля усынаўлення. Арганізатарка Садружнасці усынавіцеляў Беларусі«

На сустрэчу запрашаюць усіх ахвотных.

Калі: 10 лістапада (нядзеля), 14:00

Дзе: Дзіцячая экастудыя «ВЕТКА» (вул. Кастрычніцкая, 4, другі паверх, каб. 215)

Запіс па тэлефоне: 80 292 202 440 (МТС). Уваход вольны, вітаецца добраахвотны ўнёсак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024