Абанентам А1 зараз прасцей здзяйсняць дабрачынныя ахвяраванні

Кампанія А1 прадаставіла абанентам магчымасць ажыццяўляць ахвяраванні на карысць шэрагу беларускіх дабрачынных арганізацый. Пералічыць сродкі можна з дапамогай дадатка A1 banking, а таксама пры дапамозе USSD-запыту або адпраўкі SMS на кароткі нумар. Усе пералічэнні ажыццяўляюцца без камісіі.

Здзейсніць ахвяраванне праз дадатак A1 banking можна ў раздзеле «Добро», выкарыстоўваючы сродкі любой прывязанай да акаўнта банкаўскай карты альбо спісаўшы суму з балансу абаненцкага нумара. Максімальная сума ахвяравання з балансу нумара складае 100 рублёў у месяц. Магчымасць пералічыць грашовыя сродкі з банкаўскай карты ў дадатку A1 banking прадастаўляецца абанентам усіх мабільных аператараў Беларусі.

Пры адпраўцы SMS на спецыяльны кароткі нумар дабрачынны ўнёсак спісваецца з балансу абаненцкага нумара, але з’яўляецца фіксаваным і складае 2 рублі. Адпраўляючы USSD-запыт, карыстальнік можа выбраць адну з трох сум — 2 рублі, 5 рублёў або 10 рублёў.

Пералічыць грашовыя сродкі з балансу абаненцкага нумара могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў A1 для фізічных асоб (акрамя лінейкі PRIVET). Абаненцкі нумар пры гэтым павінен быць актыўным — з доступам да зыходзячых выклікаў, адпраўкі SMS і мабільнага інтэрнэту. Пасля завяршэння аперацыі абанент атрымлівае апавяшчэнне, якое пацвярджае спісанне сродкаў.

З поўным спісам дабрачынных фондаў і арганізацый, на карысць якіх можна ажыццявіць ахвяраванне, можна азнаёміцца ​​на сайце А1.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024