У Пагаранах жыхары самі скінуліся на дарогу — у бюджэце няма грошай

Жыхары вуліцы Маладая у Погаранах-Кашэўніках не сталі чакаць, пакуль у гарадскім бюджэце з’явіцца радок па пракладцы дарогі каля іх дамоў, і звярнуліся з заявай — яны гатовыя аплаціць «расходнікі» і прафінансаваць частку дарогі. Улады пайшлі ім насустрач, прадпрыемства «Рамбудаўтадар» прадаставіла тэхніку, паведамляе grodnoplustv.by.

— Што тычыцца Пагаранаў - ад былога канцавога прыпынку да цяперашняга прыпынку па вуліцы Маладая за бюджэтныя сродкі ў рамках бягучага рамонту была ажыццёўлена падсыпка асфальту гранулятам дарожнага палатна і падоўжаны аўтобусны маршрут № 38 і 26. Што тычыцца іншага ўчастку дарогі, па якім аўтобусны маршрут пакуль не планаваўся — тут з прыцягненнем сродкаў грамадзян дарога была адрамантаваная, — кажа Генадзь Занеўскі, дырэктар прадпрыемства «Рамбудаўтадар».

Паўкіламетра дарожнага палатна з асфальтавай крошкі абышліся жыхарам 11 домаўладанняў ў суму каля 10 тысяч беларускіх рублёў. Падобныя прыклады ёсць і ў іншых раёнах індывідуальнай жылой забудовы. Напрыклад, у Баранавічах мясцовыя жыхары таксама самастойна заняліся добраўпарадкаваннем свайго мікрараёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024