Дарожныя знакі ўсталявалі прама на тратуарах. Як з імі змагацца?

Пасля пашырэння праезнай часткі па вул. В.Траецкая за кошт звужэння шырыні тратуара склалася ўражанне, што дарожны знак стаіць пасярод тратуара, займаючы прастору ў веласіпедыстаў і маламабільных груп. «ВелаГродна» разбірае гісторыю «знікнення» аднаго дарожнага знака.

Шырыня тратуара (з бардзюрамі) — 1.80 м. Ад праезнай часткі да знака — 1.02 м. Ад знака да газона — 0.70 м.

Пакуль справа дайшла да вывучэння нарматыўкі, мы звярнуліся ў ДАІ Гродна. У адказе было пазначана, што знак устаноўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 1300−2014 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Правілы прымянення», але абяцалі яго прыбраць.

Разгледзеўшы дадзены СТБ, мы не знайшлі пункта, у якім указвалася б мінімальная шырыня пешаходнай часткі ад слупа да бардзюрнага каменя, каб з лёгкасцю прыняць адказ — і звярнуліся да іншых дакументаў.

Так у СТБ 2030−2010 «Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб» указана, што шырыня пешаходнага шляху, свабодная ад перашкод, павінна быць не меншай за 1,5 м.

И согласно п. 5.4. ТКП 45−3.03−227−2010 (2 250) ширина пешеходной части тротуара также не может быть менее 1.5 м. Причем сюда не включаются площадки для размещения киосков, скамеек, малых форм, опор освещения и т. п.

Тым часам дадзены дарожны знак з вул. В.Траецкая быў прыбраны. Але застаўся яшчэ адзін, устаноўка якога, як мы ўжо пераканаліся, не адпавядае нормам.

Шырыня тратуара (з бардзюрамі) — 1.50 м. Ад праезнай часткі да знака — 0.80 м. Ад знака да газона — 0.51 м.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024