100 ровараў і новы цеплаход рыхтуюць на Аўгустоўскім канале

Да новага сезону на Аўгустоўскім канале для турыстаў набываюць 100 ровараў і новы цеплаход, паведамляе БЕЛТА.

Новыя ровары ўжо прыбылі ў Беларусь. Сярод іх ёсць і дзіцячыя, і жаночыя мадэлі, і нават электравеласіпеды. Ужо ў новым турыстычным сезоне іх можна будзе ўзяць напракат для прагулкі па веласіпедных маршрутах ў ваколіцах Аўгустоўскага канала.

Рыхтуецца пакупка цеплахода, які будзе курсіраваць па Аўгустоўскім канале, а магчыма, і па Нёмане. Разлічаны ён будзе на 25−30 пасажыраў. Прэзентуюць судна да пачатку турыстычнага сезону.

Таксама запланавана абнаўленне турысцка-інфармацыйнага цэнтра ў Сапоцкіне. Рамонт тут плануецца завяршыць да канца года. Тут таксама размесцяцца майстэрня і пракат ровараў. Яшчэ два пункты пракату і абслугоўвання з’явяцца ў раёне канала.

«Усё гэта — другая частка праекта „Падтрымка развіцця прадпрымальніцтва ў турызме за кошт развіцця інфраструктуры Гродзенскай вобласці“, які рэалізуецца ўпраўленнем спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскім райвыканкамам сумесна з Саюзам сельскіх гмін Падляскага ваяводства па праграме „Польская дапамога“. Раней па праекце быў створаны і прамаркіраваны 50-кіламетровы трансгранічны маршрут „АўгустВела“, які звязаў Гродна і беларускую і польскую часткі Аўгустоўскага канала», — распавялі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024