Навіны

Як жывецца цёзкам паўстанца — сучасным хлопцам з імем Кастусь Каліноўскі?

22 лістапада ў Вільні будуць ушаноўваць памяць Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў. С**бода знайшла сучасных Кастусёў Каліноўскіх і спытала, як ім жывецца з такім імем.

«Дапамагала здаць іспыты»

28-гадовы Кастусь Каліноўскі стаў цёзкам беларускага рэвалюцыянэра выпадкова: кажа, што бацькі не ўкладалі ў ягонае імя асаблівага сэнсу. На перапахаваньне Каліноўскага хлопец не паедзе, але ставіцца да яго асобы з павагай.

«Матуля мяне называла Касьцюшка, таму спачатку даведаўся пра Тадэвуша. І потым пра Каліноўскага», — кажа хлопец.

www.instagram.com/p/BobxvCxhRnK/?utm_source=ig_embed

У школе, калі па гісторыі Беларусі вывучалі антырасейскае паўстаньне 1863−1864 гадоў і асобу Каліноўскага, Кастусь чырванеў, бо аднаклясьнікі глядзелі на яго і ўсьміхаліся.

«Такі незразумелы быў стан: быццам бы і ня сорамна, але крыху няёмка, што ўсе глядзяць».

Калі хлопец вучыўся ва ўнівэрсытэце, знакамітае спалучэньне імя і прозьвішча дапамагала яму здаваць іспыты.

«На гісторыі адразу знайшлася тэма для размовы з выкладчыкам. На экзамэне па мовах праграмаваньня выкладчык вельмі ўзрадаваўся і сказаў, што ён сам жыў на вуліцы Каліноўскага, таму быў станоўча настроены да мяне».

«Памылку ў прозьвішчы не зрабіце»

Другому Кастусю Каліноўскаму 31 год. Сам ён са Жлобіна. Успамінае, як знаёмыя казалі яму: «Галоўнае, каб паўстаньня не падняў!»

Цяпер працуе ў адной з крамаў Менску. Нядаўна падпрацоўваў у краме на вуліцы Каліноўскага і, калі загадчыца запаўняла ведамасьць, пажартаваў: «Вы хаця б памылку ў прозьвішчы не зрабіце!»

Калі вучыўся ў школе, то спрабаваў даведацца — раптам ён нашчадак рэвалюцыянэра Каліноўскага?

«Пытаўся ў сваякоў, ці не належу я да гэтага роду. Сказалі, што не».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024