Навіны

Гродзенец галасаваў за Шаламіцкую, але на яго ўчастку ўсе галасы — за Кір'як. Як так?

Hrodna.life пагаварыў з Андрэем (імя зменена), які 17 лістапада праходзіў лячэнне ў скурвендынсансеры. Там жа на ўчастку ён і прагаласаваў. А потым пабачыў пратакол і здзівіўся: 37 галасоў - за Лілію Кір'як, 1 — супраць усіх. А ён дакладна ведае, што галасаваў за Алену Шаламіцкую.

У скурвендыспансеры пацыенты галасавалі на закрытым участку № 5 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі. Там прагаласавала 38 чалавек. Андрэй расказвае, што галасаванне праходзіла законна. Ён прыйшоў уніз на участак, распісаўся ў бланку, атрымаў бюлетэнь з подпісамі двух членаў камісіі, галасаваў у кабінцы для галасавання. А пасля выбараў сутыкнуўся на вуліцы з назіральнікам з яго ўчастка. Ад яго Андрэй даведаўся, што ў пратаколе напісана, што ўсе галасавалі за Кір'як. Але ён дакладна ведае, што галасаваў за іншага кандыдата.

— Я ведаю, у якой краіне я жыву. Што ты давядзеш? Як грамадзянін я разумею, што трэба нешта рабіць. З іншага боку, у гэтую бальніцу з улікам свайго захворвання мне даводзіцца раз у паўгода класціся на два тыдні, — расказвае Андрэй. Ён хварэе на псарыяз. Ён баіцца, што калі пачне скардзіцца, да яго пачнуць ужываць пэўны ціск у бальніцы.

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024