Гродна ў ліку самых папулярных у расіян гарадоў для наведвання на Новы год

Цягнікі з Масквы і Санкт-Пецярбурга ў Мінск, Брэст і Гродна — самыя запатрабаваныя ў расіян замежныя чыгуначныя напрамкі на навагоднія святы. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», інфармуе Lenta.ru, спасылаючыся на вынікі даследавання спецыялістаў сэрвісу падарожжаў «Туту.ру».

Сярод іншых замежных гарадоў, якія б жыхары Расіі наведалі падчас навагодніх вакацый, — Талін, Рыга і Хельсінкі.

Што тычыцца ўнутраных кірункаў, то тут першае месца на Новы год атрымліваюць чыгуначныя падарожжа з Масквы і Пецярбурга ў Казань і Ніжні Ноўгарад.

Адзначым, што паводле дадзеных даследавання анлайн-сэрвісу для планавання падарожжаў OneTwoTrip, Беларусь і краіны Балтыі сталі для расіян самымі таннымі у 2019 годзе замежнымі напрамкамі на Новы год пры раннім браніраванні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024