Каля пахавання паўстанцаў сімвалічна высыпалі зямлю з радзімы Кастуся Каліноўскага — Мастаўлянаў. А таксама з магілы Францішка Канаплянскага, які быў намеснікам Кастуся Каліноўскага, з вёскі Забор’е Шаркаўшчынскага раёна.
Мясцовыя актывісты прывезлі зямлю ў Вільню, а гродзенцы з кампаніі #Каліноўскі2019 сімвалічна яе высыпалі каля капліцы на могілках Росы, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі.
— Гэта такія хрысціянскія сімвалы: зямля з месца, дзе нехта нарадзіўся ці зямля, дзе спачываюць родзічы, — кажуць актывісты.
Як піша «Рэгіянальная газета», мясцовыя актывісты таксама пакінулі зямлю з магіл паўстанцаў з Вілейшчыны і Мядзельшчыны. А яшчэ — з Лідчыны, піша r**yja.com.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…