Гродзенцаў запрашаюць на выставу карцін ад дзяцей з інваліднасцю

Выстава карцін «Супрематизм. Искусство. Право на труд» пройдзе ў Гродне 3 снежня. Карціны намаляваны дзеці з інваліднасцю. Адкрыццё Выстава прымеркаванае да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю. Вернісаж пачнецца, а 17.30 у Выставачнай залі па адрасу Ажэшка, 43.

«Праз творчасць мы імкнемся паказаць, што прырода чалавека з інваліднасцю безгранічная, а „стэрэатыпы“, створаныя ў грамадстве, перашкаджаюць людзям развіваць свой патэнцыял, у тым ліку, патэнцыял быць працаўладкаванымі», — кажуць у Гродзенскім дзіцячым хоспісе.

Супрэматызм выяўляецца ў камбінацыях рознакаляровых плоскасцяў простых геаметрычных абрысаў. У беспрадметнасных палотнах фарба, па думцы К. С. Малевіча, была ўпершыню вызвалена ад дапаможнай ролі, ад служэння іншым мэтам, — супрэматычныя карціны сталі першым крокам «чыстай творчасці», гэта значыць акта, што раўняе творчую сілу чалавека і прыроды. Гэтая ідэя легла ў аснову выставы работ.

Таксама важным у мерапрыемстве 3 снежня з’яўляецца данясенне сэнсу Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю як інфармацыйнага дня, накіраванага прыцягнуць ўвагу людзей да роўнасці правоў, доступу да асяроддзя і іншых выгод чалавецтва.

На выставе будуць прадстаўлены карціны дзяцей, падапечных Гродзенскага дзіцячага хоспіса, намаляваныя і падрыхтаваныя сумесна з мастачкай і дызайнерам Ірынай Варкулевіч.

Гэта выстава — магчымасць упершыню ў Гродне ўбачыць, якія шэдэўры ствараюць дзеці са складаным лёсам пры належнай падтрымцы і любові. Выстаўка павінна расказаць і паказаць жыхарам і гасцям горада, як дзеці з цяжкай ступенню інваліднасці могуць развівацца, рэалізоўваць сябе і праяўляць свае творчыя здольнасці.

Выстава будзе працаваць ад 29 лістапада да 17 снежня. Графік працы: з 10.00 да 19.00 без выхадных. Тэл. 62−29−82.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024