Здароўе і спорт

«Нёман» прайграў апошні матч сезона. Вынік — 10 месца ў чэмпіянаце

1 снежня «Нёман» у Слуцку прайграў апошні матч сезона. Каманда Ігара Кавалевіча па завяршэнні чэмпіянату заняла 10 месца ў турнірнай табліцы. Гэта горш за леташні вынік на тры пункты.

Матч у Слуцку для гродзенскай каманды вырашаў размяшчэнне месцаў у турнірнай табліцы з 8 па 10 месца. У выніку жоўта-зялёныя не здолелі абыграць гаспадароў і прайгралі з лікам 2:1. Адзіны гол у «Нёмана» забіў Андрэй Якімаў.

«Слуцк» — «Нёман» — 2:1

Па завяршэнні чэмпіянату ў каманды Ігара Кавалевіча 10 месца і 36 ачкоў. Столькі ж ачкоў і ў «Мінска», але па забітых галах у сталічнай каманды лепшы паказчык, чым у Гродна. На 8 месца месца здолела патрапіць «Славія», якая ў апошнім матчы абыграла «Віцебск». У мазырян 38 ачкоў.

Перад пачаткам сезону мы размаўлялі з гродзенскімі спартыўнымі аглядальнікамі і дасведчанымі заўзятарамі пра іх меркаванні і чаканні на новы футбольны год. Больш праўдзівым апынуўся прагноз прадстаўніка Клуба заўзятараў футбольнага «Нёмана» Паўла Куліка. Нагадаем, якое было яго меркаванне перад пачаткам сезона 2019 года.

— Што датычыцца змяненняў у складзе каманды, то і тут ніякіх гучных трансфераў не адбылося. Больш за тое, «Нёман» не праводзіў міжсезонныя зборы за мяжой, у адрозенні ад 14 іншых клубаў. Таму якасць падрыхтоўкі на штучным газоне, у параўнанні з канкурэнтамі, выклікае пытанні.

Ніякіх прарываў у плане выніку я не чакаю. Вылет нам не пагражае, але і да медалёў будзе вельмі далёка. Прыкладнае месца ў раёне 7−9 пазіцый будзе нашым заканамерным вынікам. На жаль, гэта так. Усё, што застаецца простым заўзятарам — гэта наведваць кожны матч роднай каманды і радавацца лакальным перамогам. Можа аднойчы «зацэпім» каго-небудзь з лідараў. Але ніякіх ілюзій асабіста я наконт перспектыў не маю.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024