У Беларусі нараджальнасць будуць стымуляваць грашовым «бонусам за хуткасць»

Адпаведная ініцыятыва ўжо распрацавана беларускім урадам. Пра гэта 9 снежня ў час круглага стала па дэмаграфічнай бяспецы заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Паводле яе словаў, з 1 студзеня 2020 пачне дзейнічаць абноўленая версія праграмы «Сямейны капітал», згодна з якой шматдзетныя сем'і атрымліваюць фінансавую дапамогу ад дзяржавы.

Памер гэтай дапамогі за нараджэнне трэцяга і кожнага наступнага дзіцяці складзе 22 500 рублёў. Цяпер гэтыя сродкі можна будзе датэрмінова выкарыстаць на набыццё або будаўніцтва жытла, адукацыю любога чалавека з сям'і і паслугі медыцыны.

Таксама ёсць ідэя стымуляваць грашыма хуткасць нараджэння дзяцей. «Прапрацоўваецца пытанне такой дапамогі тым мамам, якія ў кароткатэрміновым перыядзе, на працягу 3−4 гадоў, паспяваюць нарадзіць другое і наступнае дзіця», — сказала міністр пра ідэю «бонуса за хуткасць».

Праграма сямейнага капітала дзейнічае ў Беларусі з 2015 года. За гэты час шматдзетным сем’ям было пералічана каля 750 млн долараў. Атрымаць такі капітал сям’я можа толькі 1 раз.


На думку некаторых экспертаў, рэалізацыя праграмы сямейнага капітала мае і негатыўныя наступствы.

У Беларусі вырасла колькасць сем’яў, якія нараджаюць дзяцей менавіта для атрымання дзярждапамогі і гэтыя грошы часта з’яўляюцца адзінай крыніцай даходу ў сям'і. Пры гэтым умовы, у якіх гадуюцца дзеці ў такіх сем’ях, часта зусім не спрыяльныя для шчаслівага дзяцінства.


Рашэнне павялічыць дапамогу грунтавалася на выніках даследавання «Пакаленне і гендар», якое праводзілася падчас рэалізацыі праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЮНФПА, піша БелТА. «Калі сем'і кажуць, што не плануюць раней 29 гадоў мець першае дзіця, гэта паказвае, што мы павінны перафарматаваць свае меры падтрымкі», — адзначыла Ірына Касцевіч. Яна звярнула ўвагу, што жанчыны старэйшага пакалення нараджалі ў сярэднім з 20 да 40 гадоў, у сучасных мам гэты тэрмін скараціўся на 10 гадоў - з 30 да 40.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024