Пяцьсот Дзядоў Марозаў і больш за дзесятак стылізаваных транспартных сродкаў прымуць удзел у традыцыйным шэсці «Мароз запальвае» ужо ў гэтую суботу, 14 снежня, піша grodnonews.by.
Галоўныя героі Новага года стартуюць у 17.00 ад плошчы Савецкай. Яны пройдуць па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна, дзе адбудзецца танцавальны флэшмоб Дзядоў Марозаў, святочная канцэртная праграма ад артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і школы танцаў горада Гродна — DancestudioIMPULSE.
17.00 — Тэатралізаваны пралог з прыбыццём галоўнага Дзеда Мароза і Снягуркі на пл. Савецкую.
17.15 — Пераклічка вядучага з удзельнікамі мерапрыемства. Старт шэсця.
17.50 — прыбыццё на плошчу Леніна.
17.50- Танцавальны флэш-моб Дзядоў Марозаў.
18.00 — 19.30 Канцэртная праграма:
народная эстрадная студыя «Міленіум».
школа танцаў «Імпульс».
дзіцячая эстрадная студыя «Септымія».
эстрадная студыя «Струны сэрца».
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…