У Гродне афіцыйна прадставілі турыстычны брэнд: ён каштуе 10 рублёў

Турыстычны брэнд Гродна афіцыйна прадставілі 12 снежня. У гарвыканкаме яго прэзентавалі стваральнікі - студыя «GRAFIT» з Брэста. Свой праект дызайнеры на старце конкурсу ацанілі ў 10 рублёў, але на прэзентацыі распавялі, што праца магла каштаваць значна даражэй.

Брэнд прадстаўляў адзін з заснавальнікаў брэсцкай студыі Уладзімір Платоненка (вядомы пад псеўданімам Вова Плюмбум).

«Раней мы ўдзельнічалі ў конкурсе лагатыпаў на 1000-годдзе Брэста. Вырашылі паўдзельнічаць і ў конкурсе ў Гродне. Нас не адпужала тое, што самі мы з Брэста. Наадварот, мы працуем з многімі гарадамі ў Беларусі і Расіі і бачым іх як турысты. Нам гэта вельмі дапамагло ў стварэнні турыстычнага брэнда».

Уладзімір Плюмбум другі злева

Слоган прапанавала гродзенка

Пасля абвяшчэння вынікаў конкурса, студыю актыўна крытыкавалі гродзенцы. Уладзімір Плюмбум кажа, што тады ў інтэрнэце паказалі толькі лагатып, але гэта толькі частка ўсяго брэнда, адзін са складнікаў.

«Акрамя негатыўных каментароў мы атрымалі і шмат пазітыўных водгукаў у сацыяльных сетках. Напрыклад, слоган новага брэнда прапанавала жыхарка Гродна. Мы яго крыху змянілі і выкарысталі. На негатыўныя каментары ў інтэрнэце стараліся не адказваць, адказалі толькі двум асабліва дзёрзкім людзям, якія чакалі адказу. Але на канкрэтна пастаўленыя намі пытанні яны самі так і не адказалі».

Выступае Уладзімір Плюмбум

Удзельнічалі з цікавасці

Уладзімір кажа, што дызайнерскі праект яны прадалі Гродна ўсяго за 10 рублёў. У конкурсе яны ўдзельнічалі з цікавасці.

«Мы планавалі зрабіць брэнд бясплатна. Суму ў 10 рублёў мы напісалі толькі для дакументацыі - была такая графа. Толькі потым мы зразумелі, што яе можна было не запаўняць. Мы перадаем Гродна аўтарскія правы на брэнд. А наогул цэны на распрацоўку турыстычных брэндаў розныя».

«GRAFIT» займаліся распрацоўкай брэнда для Гродна, таму што ў іх быў вольны час. Калі для гэтай працы прыйшлося б чымсьці ахвяраваць, то, магчыма, яны б агучылі зусім іншую суму.

Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. У двух турах на суд журы і гараджан прадставілі паўсотні прапаноў. Члены журы аддалі перавагу праекту брэсцкай студыі «GRAFIT». Некаторыя гродзенцы былі незадаволеныя выбарам і патрабавалі адмяніць вынікі конкурсу або правесці яго яшчэ раз.

У гарвыканкаме пераможцам сказалі дапрацаваць праект і прыдумаць новы слоган замест прапанаванага «Я люблю цябе». У выніку з’явіўся слоган «Легенды нараджаюцца тут».



Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024