Дзве дзяўчыны ў Гродне вярталіся на таксі дадому, але іх выцягнулі з машыны і збілі незнаёмцы, якія захацелі ехаць на тым жа аўто.
Трое гродзенцаў - 32-гадовы мужчына і дзве яго 23-гадовыя сяброўкі выпівалі ў кватэры па праспекце Янкі Купалы ў Гродне. Пазней яны вырашылі паехаць у начны клуб і выклікалі таксі. Неўзабаве аўтамабіль з’явіўся ў двары, але, як пазней высветлілася, гэта была не іх машына. Дзве пасажыркі ехалі дадому з іншага канца горада, а кіроўца проста пераблытаў паварот, паведамляе гродзенская міліцыя.
Нецвярозая кампанія не паверыла, хлопец і дзве дзяўчыны сталі настойваць на тым, што гэта іх машына. Пакуль мужчына размаўляў з кіроўцам, дзве дзяўчыны выцягнулі пасажырак 1988 і 1996 гадоў нараджэння з салона і сталі іх збіваць. Пасля гэтага падазраваныя схавалася ў дварах, а пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.
Траіх падазраваных затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС, пацярпелыя сур’ёзных траўмаў не атрымалі.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…