Біяметрычныя пашпарты ў Беларусі могуць увесці ў 2021 годзе. Што зменіцца?

Біяметрычныя дакументы ў Беларусі могуць з’явіцца ў 2021 годзе. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце МУС «На страже» распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, паведамляе БЕЛТА.

Працягваецца падрыхтоўка да ўкаранення біяметрычных тэхналогій у нацыянальныя дакументы. Гэтым займаецца Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС сумесна з упраўленнямі. Працягнулася супрацоўніцтва з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, каб зрабіць ідэнтыфікацыйную карту паўнавартасным дакументам, які сведчыць пра асобу.

Для ўкаранення спатрэбілася больш часу, чым меркавалася. Распрацоўніку яшчэ неабходна адладзіць механізмы, звязаныя з лічбавым подпісам, доступам да дырэкторыі адкрытых ключоў Міжнароднай асацыяцыі авіяперавозчыкаў. Таму запуск кампаніі пераносіцца на год з 1 студзеня 2020 года. За гэты час завершаць падрыхтоўку памяшканняў у тэрытарыяльных падраздзяленнях, усталююць там найноўшыя апаратна-праграмныя комплексы, пратэстуюць іх і навучаць супрацоўнікаў карыстацца імі.

Што зменіцца з увядзеннем новых дакументаў?

ID-карта заменіць некаторыя функцыі сённяшняга пашпарта і будзе адзіным дакументам, які сведчыць пра асобу. Новы біяметрычны пашпарт будзе дакументам толькі для выезду за мяжу. Таксама новымі біяметрычнымі дакументамі будзе заменена ўся лінейка дакументаў, якія дзейнічаюць у Беларусі. Гэта службовы і дыпламатычны пашпарты, праязны дакумент бежанца і праязны дакумент асобы без грамадзянства. ID-карты будуць выдавацца, акрамя грамадзян Беларусі, замежнікам, якія пастаянна пражываюць у краіне, і асобам без грамадзянства.

Пашпарт і ID-карта будуць выдавацца ў абавязковым парадку з 14 гадоў. Але карта можа выдавацца і па жаданні законных прадстаўнікоў непаўналетняга дзіцяці з моманту яго нараджэння. Таксама ў ID-карце будзе прывязка да рэгістрацыі, у пашпарце ж яна будзе адсутнічаць. Гэта значыць, штампаў аб прапісцы ў пашпартах больш не будзе, у электронным выглядзе такія дадзеныя будуць утрымлівацца на карце. І ніякіх адзнак, акрамя віз, у новых пашпартах не прадугледжана.

Як яго атрымаць?

Кошт ID-карты складзе адну базавую велічыню. Пашпарт будзе каштаваць тры базавыя. Працэдура атрымання біяметрычнага пашпарта будзе неабавязковай, грамадзяне змогуць выкарыстаць стары дакумент разам з ID-картай. У электронным чыпе новага пашпарта будуць прысутнічаць персанальныя дадзеныя грамадзяніна. У прыватнасці, фатаграфія, электронны подпіс і адбіткі пальцаў. Гэта робіцца для таго, каб палегчыць праходжанне адпаведных відаў кантролю на мяжы, спрасціць пэўныя механізмы атрымання віз і павялічыць ступень абароны пашпарта грамадзяніна Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024