Навіны

Жур, калдуны і шмат дрэва: у Гродне адкрыўся гастрабар сучаснай беларускай кухні «Артэфакт»

Сучасную беларускую кухню з еўрапейскім афармленнем прапануюць у гастрабары «Артэфакт». Установа адкрылася 16 снежня на Будзёнага, 48.

www.instagram.com/p/B5-jw2PpWhL/

Інтэр'ер

Дызайн з вялікай колькасцю драўляных элементаў сумяшчае традыцыю і сучаснасць. Яго дапаўняюць працы мастака Сяргея Кірко і кераміста Ірыны Радкевіч. Дызайнер Аляксандр Тоўкач вырашыў пакінуць фактурную бетонную столь і бетонныя калоны з часткай бэлькі, якія з’явіліся падчас рэканструкцыі будынка.

Меню распрацоўвалі Аляксандр Чыкілеўскі (брэнд-шэф мінскай сеткі рэстаранаў «Літвіны») і Таццяна Назарук (брэнд-шэф Favorit Catering, аўтарка сайта vkusnyBlog.ru).

Што ў меню?

Тое, што «Артэфакт» — сваяк мінскіх «Літвінаў», відаць з меню. У абодвух рэстаранах ёсць традыцыйны беларускі суп жур (8 руб.), тар-тар (13 руб), катлета са шчупака (17,5 руб), а на дэсерт хвораст (7 руб.). Праўда нават яны адрозніваюцца, таму кухня ў «Артэфакце» цалкам арыгінальная. Ёсць традыцыйныя беларускія калдуны, дранікі, ялавічны язык, рыбныя стравы. Кошты: закускі 8−13 руб., супы па 8 руб., салаты 10−14 руб., гарачыя 9.80−30 руб., дэсерты па 7 руб.

Побач з рэстаранам ёсць дзве вялікія паркоўкі. У распрацоўцы абедзеннае меню. У «Артэфакце» два залы на 25 і 50 чалавек.

Графік працы:
Нд-Чц 12.00−00.00
Пт-Сб 12.00−2.00

Браніраванне столікаў: +375 29 1 777 528
Анонсы падзец на сайце http://artefakt.by/ і ў інстаграме https://instagram.com/artefakt_grodno


Чытайце таксама: В Гродно открылся ресторан «Белосток» с аутентичной белорусской кухней

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024