Традыцыйны сямейны калядны канцэрт ад Зміцера Вайцюшкевіча ў Гродне пройдзе ўжо 19 снежня.
У Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры прагучаць выбраныя святочныя кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча, а таксама лепшыя песні з розных праектаў.
Гэтым годам прэзентуюць адмысловы дыск «На Каляды», куды ўвайшлі лепшыя і новыя святочныя песні на вершы класікаў.
Зміцер Вайцюшкевіч (нар. 20 ліпеня 1971, Бярозаўка) — беларускі спявак і музыка. Вядомы таксама пад мянушкай Todar.
Пачаў кар’еру ў гурце «Палац» (1992−1998) і «Крыві» (1998−2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце «Народны альбом» (1997), выканаў загалоўную песню праекту «Я нарадзіўся тут» (2001). З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія спевака налічвае больш за 20 альбомаў.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…