У Скідзелі з’явіцца помнік бураку

Скідзельскі цукркамбінат хоча ўсталяваць у будучым годзе незвычайную скульптуру. Камбінат сабраў праекты скульптуры ад прыватных асоб і арганізацый. З тэмай пакуль не вызначыліся. Магчыма, яна будзе адлюстроўваць дзве рукі, якія трымаюць бурак. Эскіз кампазіцыі яшчэ не ўзгаднілі з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама, паведамляе rgazeta.by. Скульптуру будзе вышынёй у два метры, яе вырабяць з сплаву бронзы і сілуніма ў камбінацыі з каменем.

— Ідэя стварыць помнік і музей з’явілася тры гады таму. Спачатку мы хацелі ўвекавечыць цукар — прадукт, які вырабляе ў краіне камбінат-першынец. Аднак журы больш спадабаўся эскіз са бураком, — растлумачыў Аляксандр Познанскі, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічных і сацыяльных пытаннях ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».

Устаноўка скульптуры прымеркавана да «Дажынак-2020», якія пройдуць у Скідзелі. Ёсць і падобныя помнікі. У Верхнядзвінску Віцебскай вобласці побач з фірмовай крамай мясцовага масласырзавода ўсталяваная фігура Яну Сыраробу, які трымае галоўку сыру. Помнік вішні ўсталявалі ў Глыбокім, што на Віцебшчыне, а ў Шклове — агурку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024