Ахова прыроды адказала на зварот гродзенца Максіма Гармаша, які ў лістападзе заўважыў у Грандзіцкім лесе ў Гродне сляды аматараў пакатушак на квадрацыклах і матацыклах.
Яшчэ ў лістападзе Максім Гармаш пачаў збіраць подпісы за забарону ў лесе матацыклаў і квадрацыклаў. Ён лічыць, што ўсе яго абурэнні абгрунтаваныя: на працягу апошніх двух гадоў тэхніка пагаршае веласіпедныя і пешаходныя маршруты ў прыроднай зоне, а таксама перашкаджае адпачывальнікам. Адміністратар арэнды квадрацыклаў Дзмітрый Малахвей кажа, што праблема надуманая.
Адказ прыродааховы на зварот гродзенца апублікаваў сайт petitions.by. Як высветлілася, лясному масіву не прысвоены статус асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Так што забараняць язду на тэхніцы там пакуль не плануюць.
Да гэтага Максім Гармаш атрымаў адказ з пракуратуры і ДАІ. А цяпер чакае адказ ад гарсавета.
«Атрымалі пакуль прамежкавыя адказы, дакладней адпіскі. Будзем абскарджваць. А галоўны адказ ад гарсавета яшчэ не атрыманы. Ёсць інфармацыя, што ў Грандзіцкім лесе расце чырванакніжныя расліна», — адзначыў гродзенец.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…