Навіны

«Мы прывозілі гульні - іх адразу забіралі». Абноўленую гульню «Паўстанцы» прэзентавалі ў Гродне

У «Цэнтры гарадскога жыцця» прэзентавалі абноўленых «Паўстанцаў» — першую беларускую настольную гульню. Яна мае новы дызайн, больш гістарычнага напаўнення і дадаткі. А яшчэ там ёсць Лявон Вольскі! Сцэнар той жа — вы можаце перапісаць гісторыю і даць паўстанцам 1863 года перамагчы.

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года. Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і адразу набыла вялікую папулярнасць, а таксама выклікала хвалю з’яўлення іншых беларускіх настолак. Акрамя забавы гульня носіць адукацыйны характар.

— У нас скончыўся надрукаваны тыраж. Пыталі, ці ёсць гульня — але яе не было. Мы зразумелі, што трэба дадрукаваць. Але мы выраслі ў сэнсе настолак, зразумелі, што мы зрабілі не так. Захацелася новы выгляд для іх. І мы вырашылі перавыдаваць новую дапрацаваную версію: з новым дызайнам, з цікавымі гістарычнымі фішкамі, з персанажамі. Змянілі фармат, каробкі, — кажа Антось Янкоўскі, які разам з жонкай Настай стварыў гульню.

Яны працавалі год. Па-першае, гульня займела новы дызайн. Па-другое, там з’явілася багатае гістарычнае напаўненне. У гульні былі карткі рэальных паўстанцаў і царскіх службоўцаў. Цяпер карткі «простых беларусаў» таксама пабудаваны на аснове гістарычных асобаў. Таксама вы знойдзеце воклічы паўстання, важныя даты і нават цытаты з гістарычных дакументаў.

Адмыслова да новай версіі «Паўстанцаў» былі распрацаваны два дадаткі - «Праклён» і «Падзеі». Яны робяць гульню цікавай і больш непрадказальнай, а таксама нясуць у сабе гістарычную інфармацыю. У новым выданні аптымізавалі некаторыя механікі гульні, што зрабіла яе больш дынамічнай, лагічнай і разнастайнай.

Як Лявон Вольскі стаў паўстанцам

У краўдфандынгу быў лот — можна было замовіць картку з выявай сябе або свайго роднага. Яна мае паўнавартасную сілу. Некаторыя людзі скарысталіся магчымасцю і замовілі картку з самім сабой. Яе можна выкарыстоўваць як паштоўку ці дадаць у гульню і мець унікальную картку, якой няма ў іншых асобніках.

У той жа час Лявон Вольскі прыязджаў у Гродна. Стваральнікі гульні вырашылі зрабіць яму падарунак — намаляваць яго картку. Потым зладзілі сумесны розыгрыш. Картка мае права ўдзелу ў гульні як звычайны персанаж на баку паўстанцаў.

Колькі людзей ужо набылі гульню?

Праз краудфандынг стваральнікі сабралі 70 адсоткаў ад сродкаў. Яны лічаць гэта поспехам. Гульня выйшла б у любым выпадку, але талака паскорыла працэс. Найбольш падтрымалі праект гродзенцы і мінчане. Ахвяроўвалі і іншыя абласныя і раённыя гарады. Цікавіліся падтрымкай нават людзі з-за мяжы, але дастаўка атрымалася вельмі дарагой. З імі трымаюць кантакт і шукаюць магчымасці перадаць гульню.

Пакуль яшчэ можна дакупіць некалькі чахлоў і пратэктараў - потым іх не будзе. Адмыслова да кампаніі Янкоўскія зрабілі значакі з гербам паўстання, якія ў тыя часы насілі ў знак салідарнасці з паўстанцамі. Іх можна набыць асобна за 15 рублёў. Таксама засталося некалькі экзэмпляраў сцікераў на тэму паўстання за 5 рублёў.

— Мы ў мінскія крамы прывозілі гульні - і іх адразу забіралі. Улічваючы людзей, якія падтрымалі, і продажы ў крамах, на сённяшні момант прададзена каля 600 асобнікаў. Тэлефануюць з крамаў і кажуць, што трэба яшчэ, — усміхаецца Антось. — Таму да новага года лічба вырасце.

У першым тыражы выйшла 1000 экзэмпляраў. Пасля новага года плануецца яшчэ адзін тыраж. У Гродне набыць гульню можна ў краме-клубе «Кубік» і краме «Адметнасць». Хутка гульня заедзе яшчэ ў некалькі месцаў. У Мінску гульня «Паўстанцы» чакаюць вас у асноўных сувенірных крамах і крамах настольных гульняў. На днях гульня з’явіцца ў Гомелі і Брэсце. Кошт — каля 30 рублёў. Падрабязней пра гульню можна пачытаць тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024