Гродзенец ўпрыгожыў легкавік гірляндамі, каб перадаць навагодні настрой

Дзмітрый Дзянісік з Гродна вырашыў, што гродзенцам не хапае навагодняга настрою. Ён купіў 55 метраў гірлянд, узяў у рукі скотч і ператварыў свой Hyundai Tucson ў «навагоднюю елку». Да 4 раніцы Дзмітрый ездзіў па вуліцах Гродна, сустрэў аднадумцаў і пагутарыў з «АвтоГродно».

— Мне хацелася прыўнесці ў Гродна пабольш навагодняга настрою, таму што ўсе вакол ужо занадта пагрузіліся ў свае клопаты, — распавядае «АвтоГродно» Дзмітрый. — Захацелася свята везці ў людзі, так і прыступіў да працы. Два наборы гірлянд наляпіў на свой аўтамабіль, падключыў праз пераўтваральнік да прыпальвальніка.

Малады чалавек так наклеіў гірлянды, каб аўтамабіль не страціў сваёй функцыянальнасці - усе дзверы адчыняюцца.

Дзмітрый з сябрам выехалі на вуліцы Гродна ў суботу ў восем вечара і адразу сталі атрымліваць пазітыўную зваротную сувязь ад гродзенцаў.

— Людзі на вуліцах махалі нам з усмешкай на твары і паказвалі клас. А аўтамабілісты падчас прыпынкаў перад святлафорамі адчынялі вокны і казалі «Як вы гэта зрабілі? Стойце! Дайце сфатаграфаваць». Мы атрымалі велізарны зарад пазітыву, — распавядае аўтамабіліст.

Неўзабаве хлопцы сустрэлі яшчэ адну кампанію на «навагоднім» Ford:

А да поўначы ў іх кампаніі было ўжо чатыры «святочных» аўтамабілі. У такім складзе хлопцы ездзілі па вуліцах Гродна да чатырох раніцы. А пару гадзін таму яны адзін аднаго нават не ведалі.

— Мы будзем так ездзіць па Гродна і ў Новы год, — запэўнілі хлопцы.

— А сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ Гродна была?

— Так, мяне спынялі, добразычліва ўсё агледзелі. Пераканаліся, што гірлянды не замінаюць агляду, але з усмешкай парэкамендавалі выключыць. Усё ж такі гэта служба, я разумею.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024