Навіны

Гродзенскі перавозчык какаіну аб непальскай турме: «Ёсць інтэрнэт, умовы добрыя»

29 снежня адбыўся другі суд над беларусамі Паўлам Васільевым і Алінай Алдошынай, якіх затрымалі ў аэрапорце Катманду з наркотыкамі, паведамляе kp.by.

Зараз маладыя людзі знаходзяцца ў СІЗА ў Непале. Нагадаем, 21-гадовых гродзенцаў, якія збіраліся ляцець з Катманду ў Ганконг, затрымалі 21 снежня. У іх багажы знайшлі 6 кілаграмаў какаіну, пакеты былі зашыты ў зімовыя курткі. Беларусы настойваюць, што яны не ведалі пра какаін і пагадзіліся правесці рэчы, думаючы, што ўнутры медыцынскія прэпараты.

Заказчыкамі выступалі двое мужчын з Балівіі - яны таксама затрыманыя.

— Мы ведалі толькі тое, што перавозім па чатыры курткі з медыцынскімі прэпаратам, — распавёў «Камсамолцы» Павел.

— Навошта вы ўзяліся за гэтую працу?

— Я проста хацеў купіць добры ноўтбук для навучання праграмавання. У Гродне да гэтага працаваў у піцэрыі.

Разам з беларусамі затрымалі двух мужчын з Балівіі. Фота: ncb.nepalpolice.gov.np

Павел распавёў, што 29 снежня адбыўся другі суд. Трэці будзе праз 10 дзён. Казаць пра якія-небудзь вынікі пакуль вельмі рана: па словах гродзенца, сітуацыя праясніцца праз 2,5 месяца.

Павел і Аліна ўтрымліваюцца ў розных пакоях.

— З 4 дні да 11 раніцы мы знаходзімся ў СІЗА. Асаблівых забаронаў няма: ёсць ложкі, інтэрнэт, ежа. Умовы добрыя. Астатні час праводзім у бюро па кантролі наркотыкаў у Катманду (Narcotic Control Bureau), — распавядае Павел.

У рабят ёсць перакладчык. Аліна Алдошына таксама паведаміла «Камсамолцы», што 2 студзеня вылятае ў Катманду яе бацька — першы намеснік начальніка АУС і начальнік крымінальнай міліцыі адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Аляксей Алдошын.

З беларускім консулам затрыманыя яшчэ не бачыліся, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў бліжэйшыя дні. Дзяўчына настроена аптымістычна, але з журналістамі камунікуе не вельмі ахвотна.

— Хтосьці піша, што нам дадуць 25 гадоў, хтосьці, што пажыццёвае. Такое трызненне! Хтосьці піша, што мы працавалі кур’ерамі на пастаяннай аснове, хоць мы не былі ў курсе, што мы вязем, — сказала Аліна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024