Колькі елак купілі ў Гродзенскай вобласці і якія елкі выбіраюць жыхары

Па выніках рэалізацыі навагодніх дрэў, лесагаспадарчымі ўстановамі было прададзена 139 996 елак і соснаў, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса. Больш актыўна прыярытэт жывым атрыбутам святаў аддавалі жыхары Мінскай і Гродзенскай абласцей: тут было рэалізавана 32 128 і 30 917 навагодніх дрэў адпаведна, піша zviazda.by.

У цэлым, попыт на дрэвы ў гэтым годзе знізіўся: у параўнанні з 2018 г. было рэалізавана прыкладна на 20 тысяч дрэў менш. Зніжэнне зафіксавана па ўсіх абласцях за выключэннем Гомельскай, дзе штогод купляюць не менш за 14 тысяч елак і соснаў. У Гомельскай вобласці прасочваецца яшчэ адзін трэнд: больш за палову пакупнікоў аддалі перавагу не елі, а хвоі. У гэтым годзе тут было рэалізавана 7 407 штук гэтага віду іглічных.

Істотнае падзенне аб’ёмаў рэалізацыі зафіксавана ў лясгасах Мінскай вобласці: у гэтым годзе яны прадалі прыкладна на 6 тысяч навагодніх дрэў менш. Гэта звязана, перш за ўсё, з адсутнасцю гандлёвых кропак лясгасаў ў сталіцы (з-за ўвядзення аўкцыённай сістэмы прадастаўлення пляцовак). Так, калі ў мінулым годзе прадукцыя арганізацый сістэмы Мінлясгаса была прадстаўлена ў г. Мінску больш чым на дваццаці ёлачных базарах, то сёлета — толькі на двух, пры гэтым адна з кропак належала ДЛГУ «Мінскі лясгас», яшчэ адна — Рэспубліканскаму лясному селекцыйна-насенняводчаму цэнтру.

Разам з тым, варта адзначыць павелічэнне цікавасці беларусаў да навагодніх дрэваў у кадках. Так, калі у 2018 г. было прададзена 2080 доўгажывучых атрыбутаў, то у 2019 г. — ужо 2883. Другі год запар па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі праводзілася рэспубліканская акцыя «Захавай сімвал свята». Лясгасы і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр прапаноўвалі беларусам набыць навагоднія дрэвы ў кадках, чыгунах ці скрынях, каб затым захаваць іх да вясны (напрыклад, на балконе або дачы) і высадзіць іх у найбліжэйшай лясніцтве падчас акцыі «Тыдзень лесу». Такім чынам, кожны беларус можа ўнесці свой уклад у азеляненне малой радзімы. А ўсім пакупнікам навагодніх дрэў у кадцы (чыгуне ці скрыні) лясгасы і РЛСНЦ дарылі памяткі па догляду за сімвалам свята.

Больш актыўна за ўсё акцыю падтрымалі ў Мінскай вобласці: тут было рэалізавана 889 навагодніх дрэў у кадках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024