Не прапусці! Ідзе набор у Школу медыяграматнасці Media IQ для старшакласнікаў

Хочаш разбірацца ў свеце медыя, адрозніваць фэйкавую навіну ад сапраўднай і самому ствараць круты кантэнт — фота, відэа, тэксты?

Прыходзь у Школу медыяграматнасці Медыя IQ!

Калі: заняткі з канца студзеня да мая 2020 г.
Дзе: вул. Ціміразева, 10/1, к.31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»)
Для каго: для ўсіх, каму 14−18 гадоў

Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная

Як запісацца: запоўні электронную анкету.

Дэдлайн падачы заяўкі — 10 студзеня 2020 г.

Што будзем рабіць?

— хадзіць на экскурсіі ў рэдакцыі
— працаваць з фота, відэа, тэкстамі
— вучыцца ў крутых журналістаў
— браць інтэрв'ю
— правяраць інфармацыю
— ствараць праекты ў групах
— удзельнічаць у хакатоне

…і многае іншае!

Нашы тэмы

— fake news і праверка фактаў
— візуалізацыя інфармацыі
— фота
— відэа, стрымы
— аўдыя, падкасты
— мультымедыйныя праекты
— інтэрнэт і сацсеткі
— гендар у медыя
— кібербулінг
— лічбавая бяспека
— прапаганда і маніпуляцыі
— аўтарскія правы

Удзел БЯСПЛАТНЫ!


Падрабязная інфармацыя тут

Вынікі і водгукі пра першы набор Школы Media IQ у Гродне


Каардынатар Школы ў Гродне: Іна Максімчык, whitebearland13@gmail.com, +375 296 358 971

Школа медыяграматнасці Media IQ — частка вялікай праграмы па медыяграматнасці Media IQ, якую рэалізуе Press Club Belarus у партнёрстве з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна) і Тайм-клубам «1387» (Бабруйск) пры садзейнічанні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Ёсць пытанні?
Званіце +375 33 634 10 41

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024