Навіны

Хлопчык з Гродна, якога шукалі два месяцы, сустрэўся з маці. Бацьку будуць судзіць

Шасцігадовы Міхаэль Якімчык сустрэўся з мамай Людмілай ранкам 10 студзеня. Напярэдадні яго знайшлі ў расійскай Анапе.

Як расказаў каардынатар пошукавага атраду «ЦэнтрСпас» Яўген Тышчанка, Міша адчувае сябе добра. Ён адразу пазнаў маці пры сустрэчы, піша «Радыё С**бода». Апошнім часам моцна сумаваў па ёй. Відэа з сустрэчай маці і дзіцяці з’явілася ў facebook Таццяны Мартынавай, якая дапамагала Людміле Якімчык з пошукамі.

Ягонага бацьку Вітальда разам з хлопчыкам, дзякуючы інфармацыі на арыентыроўках аб пошуку, пазналі мясцовыя жыхары. Яны перадалі інфармацыю ў расейскі пошукавы атрад «Надежда».

5 студзеня расейская паліцыя затрымала Вітальда і ўзяла пад варту за гвалт над былой жонкай. У Беларусі мужчына неаднаразова біў і абражаў Людмілу. Яна напісала заяву ў міліцыю. У гэтай справе ўжо праходзілі перадсудовыя сустрэчы. Менавіта ў гэты перыяд Вітальд знік разам з Мішам.

Бацьку экстрадуюць у Беларусь, дзе яго будуць судзіць за гвалт над былой жонкай.

Міша з 5 студзеня знаходзіўся ў дзіцячым прытулку. Яго ўжо перадалі маці. Увечары 10 студзеня мама і сын плануюць выехаць у Беларусь.

Чытайце таксама: «Ён мяне біў галавой аб сцяну». Мужчына здзекаваўся з жонкі, а потым знік з малым сынам

Бацька Вітальд Якімчык забраў малога Мішу з дзіцячага садку 28 кастрычніка каля 11.00. Яны ў разводзе з жонкай, але ў той дзень дамаўляліся забраць Мішу разам пазней і пагуляць з малым. Чаму Вітальд вырашыў інакш, невядома. З таго часу маці ня бачыла сына і ня ведала, дзе ён і ў якім стане. Хлопчыка з татам шукалі беларускія і расейскія праваахоўнікі і пошукавыя атрады.

Пакуль Міхаэль знаходзіўся з бацькам, ён паспеў адсвяткаваць дзень нараджэння — 29 снежня хлопчыку споўнілася 6 гадоў. Дзіця прызналася, што вельмі сумуе па маме і хоча як мага хутчэй яе ўбачыць.

Падзяліцца
Меткі: пошуксям'я

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024