«Папсы дакладна не будзе». На Маставой у падвалах адкрылася Dj Cafe

У будынку былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой, 31 з сярэдзіны студзеня пачало працу Dj Cafe. Уладальнікі абяцаюць новы для Гродна фармат.

Dj Cafe пазіцыянуе сябе ўвечары як дыска-бар і кактэйльны бар з пляцоўкай для дыджэяў і танцаў. Днём гэта будзе творчая пляцоўка, дзе можна праводзіць фотасесіі і розныя культурныя мерапрыемствы.

«Вырашылі запусціць гэты праект, таму што сутыкнуліся з праблемай: мне і таварышам няма дзе рэалізоўваць свае творчыя пачынанні, — распавядае адзін з заснавальнікаў Аляксандр Цывінскі (вядомы як DJ Botanik). — Гаворка пра творчасць у шырокім сэнсе слова, бо клубны прамоўшэн выходзіць за рамкі дыджэйства. Наша ўстанова — гэта новая прапанова гродзенскаму рынку адпачынку і забаваў. Праект будзе адрознівацца ад усіх астатніх у горадзе».

Кафэ займае падвальнае памяшканне з чатырох пакояў агульным памерам 200 квадратаў у будынку былой пальчаткавай фабрыкі. Гэта прамысловы будынак канца 19 стагоддзя.

«Калі да нас спускаешся, можна ўбачыць скляпенні, аркі і веліч старых гарадскіх падвалаў. Мы пастараліся зрабіць камфортную ўстанову з даступнымі коштамі. Музыка будзе гучаць розная: мы хочам адрознівацца ад іншых устаноў. Такой махрыстай папсы, якая ў нас у Гродне стала мэйнстрымам, дакладна не будзе. Гродна заўсёды быў у авангардзе розных культур і рухаў. Успамінаючы 1970−80-я — увесь рок з Захаду ішоў на Усход менавіта праз нас. А цяпер неяк наадварот. Таму прыйшоў час вярнуць былую веліч», — дадаў Аляксандр.

У Dj Cafe ў бліжэйшы час плануецца шэраг вечарынак. Бліжэйшая з іх — 16 студзеня ў 21:00. Уваход вольны.

Час працы:

ПН-ПТ — 18:00 — 02:00
ПТ-СБ — 18:00 — 05:00

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024