Гродзенскія футбалісты папаліся на дамоўных матчах

Следчы камітэт накіраваў у Беларускую федэрацыю футбола дакумент па выніках расследавання крымінальнай справы аб маніпуляванні вынікамі некаторых матчаў сезонаў 2017 і 2018. Абвінавачванні прад’яўленыя і некалькім гродзенскім футбалістам.

У дамоўных матчах было задзейнічана больш за 30 чалавек, сярод іх ёсць і выхаванцы гродзенскага футбола: Аляксей Сучкоў, Ігар Лісіца, Андрэй Штыгель, Сяргей Лявіцкі і Артур Бомбель.

Аляксей Сучкоў, па версіі следства, быў датычны да несумленным гульняў у перыяд выступаў за наваполацкі «Нафтан» і пажыццёва дыскваліфікаваны Беларускай федэрацыяй футбола і абвешчаны персонай нон грата па выніках расследавання «справы аб арганізацыі дамоўных матчаў».

Ігар Лісіца атрымаў штраф у памеры 300 базавых велічыняў (8100 рублёў) і адхілены ад футбола на 3 гады. Андрэй Штыгель, Артур Бомбель і Сяргей Лявіцкі адхіленыя на год і аштрафаваныя на 2700 рублёў кожны.

Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў пракаментаваў сітуацыю з дамоўнымі матчамі:

— Асацыяцыя катэгарычна не прымае любых махінацый на футбольным полі і вакол яго. Таму разам з праваахоўнымі органамі вядзе актыўную барацьбу супраць «дагаварнякоў». Таму пакаранні, заснаваныя на нашых футбольных законах, часам нават больш суровыя, чым судовыя.

У выпадках з футбалістамі, якія прызналі сваю датычнасць да супрацьпраўных дзеянняў, КДК ужо вынес вердыкт. Аднак мы не выключаем, што пасля заканчэння судовага паседжання, нашы санкцыі могуць быць больш жорсткімі. Максімальна сурова мы паставімся і да тых грамадзян, якія спрабуюць сысці ад адказнасці.

Падкрэслю: АБФФ і далей будзе накіроўваць максімальныя намаганні на выяўленне дамоўных матчаў і адхіленне ад футбола тых, хто падманам спрабуе зарабіць на любімай гульні.

Канчатковае рашэнне па санкцыях у дачыненні да фігурантаў справы, а таксама поўны спіс матчаў, дзе прысутнічала маніпуляванне вынікамі, камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях апублікуе пасля завяршэння судовага працэсу.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024