«Сэрца Расколата»: Гурт Irdorath выпусціў кліп пра гродзенскую сям’ю

Гурт Irdorath, які паўстаў у 2010 годзе на гродзенскіх вуліцах ды здабыў папулярнасць пасля пераезду ў Мінск, прэзентаваў новы кліп на сінгл «Сэрца Расколата». За два дні відэа набрала больш за 10 тысяч праглядаў.

Удзельнікі гурта адзначаюць, што кліп атрымаўся асаблівым, бо ў здымках была нададзена вялікая ўвага тэме сям'і. У кадрах кліпа можна ўбачыць не проста акцёраў, а родных братоў і сястру лідара гурта Уладзіміра. «Гэта гісторыя асабістых перажыванняў, апранутая ў музыку і відэа. Маленькі фільм пра сям’ю, барацьбу, развітанні з мінулым і вызваленні. Мы хочам падзяліцца не проста прыгожай карцінкай, а часткай душы».

Здымкі кліпа праходзілі на Іслачы ў 10 км ад Мінска.

Хоць гурт Irdorath зараз базіруецца ў Мінску, пачыналася ўсё менавіта ў Гродне. Тады Уладзімір і Надзея, цяпер муж і жонка, выступалі дуэтам на вуліцах горада ў час фестываляў. З часам склад пашыраўся, у 2011 годзе гурт пераехаў у сталiцу і запісаў там першы альбом. Сёння ў Irdorath сем чалавек, гурт запісаў тры альбомы. Гурт пастаянна гастралюе па Еўропе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024