Навіны

Алесь Дзянісаў запіша альбом на словы Караткевіча

Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў пачаў запіс сольнага альбому на словы У. Караткевіча, паведаміла r**yja.com.

— Дзесьці на працягу двух гадоў я напісаў пятнаццаць песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, можа трошкі больш, можа за два з паловай гады. Больш не пішацца і я проста вырашыў гэта недзе зафіксаваць. Песні зусім не падыходзяць для рэпертуару гурта Dzieciuki.

Чытайце таксама: Dzieciuki далі першы сольны канцэрт у Гродне і сабралі 200 наведвальнікаў

Па словах музыкі, альбом будзе выкладзены ў інтэрнэце: — Чатырнаццаць песень я запісваю на студыі tochka K у Жэні Кучмейны. Тое, што інтэрнэт-рэліз будзе, то гэта дакладна. Яшчэ трэба будзе падумаць над вокладкай. Ці будзе гэта на кружэлках, я не ведаю. Усё будзе залежыць ад таго, ці зацікавіць кагосьці гэты матэрыял.

Музыка плануе завяршыць запіс альбома цягам бліжэйшага месяца.

Чытайце таксама: Dzieciuki прэзентавалі новы альбом «Радыё Harodnia». Аўдыё

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024